Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля в 15:49
Автор: Казак С. Ф.
4 просмотра

20 лютага з мэтай  папулярызацыі беларускай мовы, развіцця пазнавальнай актыўнасці і маўленчай культуры вучняў, выхавання пачуцця любові і павагі да беларускай мовы ў ДУА “Барсукоўская сярэдняя школа Кармянскага раёна” быў арганізаваны Міжнародны дзень роднай мовы. На працягу дня вучням прапанавалі акунуцца ў чароўны свет роднай мовы. Выстава “Дзень роднай мовы”, якая была арганізавана на другім паверсе, пазнаёміла вучняў і ўсіх зацікаўленых з лепшымі выказваннямі пра родную мову, чаму менавіта ў гэты дзень адзначаецца свята роднай    мовы,  адкрыла таямніцы роднага беларускага слова. 
Цікава і займальна  прайшлі перапынкі.  У час адпачынку дзеці змаглі  прыняць удзел у займальнай акцыі “А ці ведаеш ты?”, якая дала магчымасць вучням успомніць, як гучаць некаторыя словы на роднай мове, прадэманстраваць не толькі свае веды, але і кемлівасць, і знаходлівасць. 
Завяршыла гэты важны дзень гульня-спаборніцтва «Роднае слова ірвецца ў сэрца», дзе вучні з задавальннем выконвалі цікавыя заданні па лексіцы, этнаграфіі, лінгвістыцы, краязнаўству і вуснай народнай творчасці.
Дзень роднай мовы прайшоў насычана, цікава і пазнавальна. Кожны вучань змог знайсці для сябе нешта новае і карыснае, яшчэ раз пераканаўшыся, што беларуская мова – гэта не толькі школьны прадмет, а жывая, мілагучная і сучасная мова, якой можна ганарыцца.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.