Характарыстыка музейнага пакоя “Падарожжа ў гісторыю”
Музейны пакой - цэнтр па фарміраванню духоўных каштоўнасцей нашай мясцовасці. Тут адбываецца далучэнне да духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры сваѐй малой радзімы. Праз музейныя заняткі, даследчыя і праектныя работы, этнавандроўкі, навучэнцы далучаюцца да беларускай нацыянальнай культуры. Вывучаючы этнаграфічную спадчыну, вучні пераконваюцца, што прыгожыя словы пра народ не абстракцыя, што ім ёсць чым ганарыцца.
Гісторыка-краязнаўчы музейны пакой «Падарожжа ў гісторыю» ДУА «Барсукоўская сярэдняя школа» адкрыты ў верасні 2023 года.
Музейны пакой доўгі час дзейнічаў, як этнаграфічны. Пачаў ён сваю гісторыю з 2008 года сумеснымі намаганнямі настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў. Доўгі час экспанаты назапашваліся. Афармляўся сам пакой. У аснову яго экспазіцыі былі пакладзены матэрыялы, сабраныя вучнямі і педагогамі. Гэта успаміны вяскоўцаў нашай мясцовасці, а таксама прадметы мясцовай дэкаратыўна-прыкладной творчасці. За непрацяглы час свайго існавання музейны пакой стаў цэнтрам фальклорна-краязнаўчай і вучэбна-выхаваўчай работы.
Большая частка экспазіцыі гэта інтер’ер сялянскай хаты, дзе сабраны сапраўдныя прадметы быта і культуры беларускай вёскі канца XIX –XХ стагоддзяў.
За апошні год з’явіліся новыя экспанаты, прысвечаныя гісторыі СССР “Падарожжа ў СССР” і страшэнным падзеям ВАВ “Вайна. Перамога. Памяць.”. Вырашана было змяніць накірунак дзейнасці: з этнаграфічнага на гісторыка-краязнаўчы.
2. Характарыстыка памяшкання:
Музейны пакой знаходзіцца ў асобным памяшканні, плошчай 17 м<sup>2</sup><sup> </sup>на 2 паверсе школьнага будынку. У памяшканні захоўваецца светлавы і тэмпературны рэжымы (ёсць рольшторы на вокнах).
3. Экспазіцыі музейнага пакоя:
- “Прадметы сялянскага побыту”
- “Падарожжа ў СССР”
- “Вайна. Перамога. Памяць.”
Найбольшую каштоўнасць ўяўляюць наступныя экспанаты: куфар, зернацёрка, ступа, верацяно, ручнікі, маслабойка, лапці плеценыя, вугольныя прасы, рубель для прасавання адзення, каромысел, керасінавая лямпа, серп, сіфон, аптэчная бутэль, Медаль Жукава (Церахава Д.М.).
Першая экспазіцыя аформлена ў выглядзе сялянскай хаты канца 19 стагоддзя з макетам печы, што дае ўяўленне аб пабудове жылля селяніна, яго інтэр’еры і прадметах, якімі карысталіся сяляне ў паўсядзѐнным жыцці.
Асаблівую цікавасць выклікае рубель і качалка як правобраз праса, маслабойка – прадмет для збівання масла, пранік для мыцця бялізны, вагі, дзежка для закваскі, лапці плеценыя і інш. Каля печкі стаяць чыгункі і іншыя музейныя экспанаты. У мястэчку для адпачынку знаходзіцца лава, куфар з вышытымі падушкамі, навалкі, посцілкі. Над куфарам прадстаўлены ручнікі. Вышытыя накідкі на падушкі ўпрыгожаны рознакаляровым раслінным арнаментам. Ткацтва прадстаўлена ільнянымі і ваўнянымі вырабамі: абрусамі, посцілкамі, дарожкамі, саматканым палавіком. Таксама ёсць вязаныя кручком сурвэткі. Выкарыстана вышыўка рознай тэхнікай.
Другая экспазіцыя - гэта прадметы савецкага часу (калекцыя марак, радыёлы, чамадан з фібры, плэер з касетай, грампластынка, сіфон, бутэль для малака, прас электрычны, баян і інш. Экспазіцыя “Падарожжа ў СССР” яшчэ будзе папаўняцца.
Экспазіцыя “Вайна. Перамога. Памяць.” прадстаўлена медалямі нашага земляка Церахава Дземьяна Мікалаевіча, цікавымі звесткамі з яго біяграфіі і подзвіга падчас ВАВ, алюмініевай флягай, савецкай і нямецкай каскай. Экспазіцыя дапоўнена ўспамінамі дзяцей вайны (землякоў).
4. Фондавая дзейнасць:
- У асноўным фондзе 82 адзінкі.
- Дапаможны фонд - 15 .
5. Даследчая работа:
Асноўная дзейнасць гісторыка-этнаграфічнага музейнага пакоя «Падарожжа ў гісторыю» накіравана на патрыятычнае выхаванне, захаванне традыцый беларускага народа, фарміравання пачуцця гонару за гісторыю сваёй Радзімы.
Наш музейны пакой – сапраўдная скарбонка для правядзення заняткаў. Тут праводзяцца тэматычныя ўрокі па гісторыі, беларускай мове і літаратуры, выхаваўчыя гадзіны, завочныя падарожжы, інфармацыйныя гадзіны.
Матэрыялы музея ўжываюцца настаўнікамі на ўроках, пазакласных мерапрыемствах у якасці навучальных дапаможнікаў, дэманстрацыйнага матэрыялу. Праводзяцца экскурсіі для вучняў школы: ”Ад прадзедаў спакон вякоў...”, “Гісторыя аднаго прадмета”, “Музей у чамадане”, “Памяць аб ВАВ” і г.д.
Музейны пакой праводзіць таксама культурна-асветніцкую дзейнасць. Дзверы музейнага пакою заўсёды гасцінна адкрыты для ўсіх жадаючых, хто хоча даведацца пра традыцыі і побыт нашых продкаў.
Ужо традыцыяй стала правядзенне ў канцы кожнага навучальнага года акцыі ― Падарунак для школьнага музея. У выніку, музей папаўняецца новымі экспанатамі – добраахвотнымі ахвераваннямі педагогаў школы, бацькоў, жыхароў вѐсак.
Савет музейнага пакоя:
- Афанасенка Лілія Паўлаўна – намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці.
- Лявоненка Вераніка Уладзіміраўна – кіраўнік музейнага пакоя “Падарожжа ў гісторыю”, адказная за арганізацыю музейнай работы, за правядзенне экскурсій, улік і захавання матэрыялаў.
- Семяненка Алена Іванаўна– настаўнік беларускай мовы і літаратуры, адказная за даследча-пошукавую работу.
- Казак Сяргей Фёдаравіч – настаўнік інфарматыкі, адказны за афармлення матэрыялаў на сайце школы.
- Лявоненка Арцём – вучань 8 класа, адказны за правядзенне экскурсій
- Купцоў Арцём – вучань 11 класа, адказны за даследчую працу і правядзенне экскурсіі.
- Лагуценка Мацвей – вучань 8 класа, адказны за правядзенне экскурсій
- Ціхановіч Ангеліна – вучаніца 7 класа, адказная за правядзенне экскурсій
- Холапаў Дзмітрый – вучань 9 класа, адказны за правядзенне экскурсій