Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

История школы

Дата: 3 октября 2022 в 08:15, Обновлено 5 марта 2025 в 22:35

Сучасная сярэдняя школа знаходзіцца на тэрыторыі Барсукоўскага сельскага савета. Новы будынак школы быў пабудаваны ў 1992 годзе. Будынак тыповы, двухпавярховы. У школе маецца 12 вучэбных кабінетаў, бібліятэка, спартыўная зала, фунцыяніруе камбінаваная вучэбная майстэрня для работы з металам і драўнінай,  працуе  кабінет абслуговай працы.

Дзіцячы сад быў адкрыты ў 1988 годзе на 50 месцаў. У ім створаны ўсе ўмовы для выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.  

На тэрыторыі сучаснага сельскага савета да Кастрычніцкай рэвалюцыі  існавала некалькі школ. Школа была ў вёсцы Тарахаўка, якую у 1893 годзе  вяскоўцы  пабудавалі на свае сродкі. З 1895 года яна перайшла на ўтрыманне  духавенства і стала называцца царкоўнапрыходскай.

У 1910 годзе царкоўнапрыходская  школа  пераўтварана ў земскую.

Акрамя таго, у 1989 годзе ў весцы Навасёлкі была адкрыта царкоўнапрыходская школа, якая ў 1910 годзе пераўтворана ў земскую і для якой нават было пабудавана ўласнае памяшканне.

Таксама ёсць пасведчанне аб існаванні школы ў весцы Сырская Буда, на базе якой у 1923 годзе створана працоўная школа першай ступені.

Што тычыцца непасрэдна вёскі  Барсукі, то ёсць дадзеныя, што школы да 1912 года ў вёсцы не было.

Ліквідацыяй непісьменнасці быў зацікаўлены толькі адзін мясцовы жыхар з вескі Барсукі, прозвішча якога не ўстаноўлена. У сваім доме ён вучыў грамаце дзяцей аднавяскоўцаў.

Гэтага чалавека, імя якога да нашага часу невядома, і лічаць першым настаўнікам у вёсцы. Сам ён не меў педагагічнай адукацыі, а толькі скончыў школу першай ступені (меў адукацыю ў межах чатырох класаў).

З першых дзён існавання савецкай улады дзяцей навучалі ў доме  памешчыка А.Случанскага, потым гэта памяшканне перададзена у карыстанне школ. Школа была аднакамплектнай з чатырма класамі. Яе  наведвалі  дзеці з навакольных весак Рэут, Новы Бялёў, Бялеўскія хутары. У 1924 годзе ў ёй навучалася 40 дзяцей. Школе належала дзве дзесяціны зямлі. Акрамя таго, існавала школа першай ступені ў вёсцы Сырская Буда, якая ў 1923 годзе і пераўтворана ў працоўную школу першай ступені. Навучанне вялося на беларускай мове.

З 1972 года на тэрыторыі Барсукоўскага сельскага савета працуе адна васьмігадовая школа. Гэта школа праіснавала да 1992 года, калі была пабудавана новая школа, якая працуе і зараз.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.